Прэзідэнт Туркменістана на 8 Сакавіка праспяваў савецкі хіт «Каракум» ВІДЭА

22.03.2018 / 13:38

Кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў рыхтаваў выступ ды Міжнароднага жаночага дня, аднак запіс паказалі па тэлебачанні толькі 17 сакавіка.

На YouTube-канале «Хроніка Туркменістана» з'явіўся відэаролік, на якім прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў выконвае песню «Каракум» савецкага гурта з 1980-х гадоў «Круг».

Такім чынам Бердымухамедаў павіншаваў жанчыны з 8 Сакавіка, толькі чамусьці запіс ягонага выступу быў паказаны па нацыянальным тэлебачанні толькі 17 сакавіка, паведамляе «Хроніка Туркменістана».