Шэсць чалавек загінулі ў выніку выбуху пад Прагай

22.03.2018 / 16:06

Шэсць чалавек загінулі ў выніку выбуху фабрыкі ў Кралупах над Влтавай, пад Прагай, паведамляюць чэшскія пажарнікі. Ёсць таксама цяжка параненыя, піша Радыё Свабода.

— Выяўлена шэсць мёртвых целаў і цяжка параненыя, — распавяла прэс-сакратар пажарнай службы цэнтральнай Чэхіі Уладзіміра Кэрэкава.

Drážní #hasiči #szdc zasahují s technikou u výbuchu v areálu chemičky v Kralupech nad Vltavou. #hzs #zeleznice #sždc pic.twitter.com/gytjwJwqb1

— Jakub Ptačinský (@Ptacinsky) 22 марта 2018 г.

На хімічным заводзе, дзе адбыўся выбух, вырабляецца сінтэтычны каўчук і полістырол для ўспеньвання.

Фабрыка належыць польскай кампаніі Synthos SA.