Пяць чалавек загінулі пры сутыкненні электрычкі з мікрааўтобусам у Крыме

08.04.2018 / 12:40

У Крыме пры сутыкненні аўтобуса з электрычкай загінулі пяць чалавек. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах паведамляе ТАСС.

Інфармацыю пра гібель пяці чалавек пацвердзіла таксама крыніца «РІА Новості».

«На чыгуначным пераездзе ў горадзе Армянск, па папярэдніх дадзеных, пяць чалавек загінулі і пяць пацярпелі», — сказаў суразмоўца агенцтва. Абставіны ДТЗ высвятляюцца, дадаў ён.