«Я не разумею, куды гаварыць». Як сёння беларусы рэагуюць на алдскульныя мабільнікі ВІДЭА

Разам з velcom і тарыфамі «Камфорт» «Наша Ніва» вырашыла правесці невялічкае даследаванне. Мы накіраваліся ў адзін з гандлёвых цэнтраў сталіцы і далі ў рукі людзям рознага веку старыя мабільныя тэлефоны, год выпуску якіх вар’іруецца ад 1995-га да 2006-га.

18.04.2018 / 09:01

Давайце панастальгуем разам і згадаем свае першыя апараты. Ацэнім, наколькі вялікі крок наперад зрабілі сённяшнія смартфоны, дазволіўшы нам не толькі быць пастаянна на сувязі, але і фіксаваць найбольш важныя моманты з жыцця на камеру, дзяліцца самым розным кантэнтам у сацсетках, весці жывыя трансляцыі, чытаць навіны з вялікіх экранаў. А таксама — без боязі збанкрутаваць бясконца пампаваць музыку і відэа ці глядзець фільмы анлайн, маючы ў распараджэнні танны інтэрнэт.

Толькі падумайце, наколькі больш камфортным смартфоны зрабілі жыццё! Героі нашага эксперыменту адчулі гэта, патрымаўшы ў руках рарытэтныя мадэлі, і дзеляцца ўражаннямі ў відэа.

Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава