Камісія па люстрацыі ў Літве: Сандэцкіс і Баніёніс не былі супрацоўнікамі КДБ

21.05.2018 / 21:52

Нельга сцвярджаць, што Саўлюс Сандэцкіс і Данатас Баніёніс супрацоўнічалі з КДБ. Пра гэта LRT.lt сказаў старшыня Камісіі па люстрацыі Літвы Альгімантас Урмонас, пасля таго як камісія разгледзела дакументы, прадстаўленыя Літоўскім цэнтрам генацыду жыхароў і супраціўлення. Між тым блізкія вядомых дырыжора і акцёра маюць намер звярнуцца ў суд.

Старшыня Камісіі па люстрацыі Урмонас пацвердзіў, што камісія пастанавіла — Сандэцкіс і Баніёніс з КДБ не супрацоўнічалі.

Чытайце таксама: Раскрыты архівы: літоўскі акцёр Баніёніс быў агентам КГБ, а дырыжор Сандэцкіс распрацоўваў уласнага бацьку