Праваслаўных і каталіцкіх семінарыстаў масава прызываюць у армію

22.05.2018 / 13:28

Маштаб сітуацыі з Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіяй, дзе каля 20 семінарыстаў і маладых святароў раптоўна, нягледзячы на просьбы ад адтэрміноўцы, атрымалі позвы ў ваенкаматы, апынуўся значна большым.

Як стала вядома карэспандэнтам Krynica.info, падобныя позвы атрымалі і ў Пінскай дыяцэзіі, дзе таксама знаходзіцца духоўная семінарыя.

Больш за тое, ёсць сведчанні, што «лісты шчасця» прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.