Былы камандзір в/ч 3214 Хазалбек Атабекаў стаў намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС

22.05.2018 / 18:24

Палкоўнік Хазалбек Атабекаў прызначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Указ 22 мая падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней Атабекаў быў камандзірам в/ч 3214, а таксама першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандавання ўнутранымі войскамі МУС.