Кім Чэн Ын зноў сустрэўся з Мун Чжэ Інам у дэмілітарызаванай зоне

26.05.2018 / 14:50

Reuters.com

Лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэўся з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам у дэмілітарызаванай зоне паміж краінамі для абмеркавання сустрэчы з кіраўніком ЗША Дональдам Трампам, перадае Reuters са спасылкай на офіс паўднёвакарэйскага прэзідэнта.

Сустрэча стала другімі перамовамі паміж лідарамі дзвюх краін з красавіка гэтага года. Паведамляецца, што яны абмеркавалі саміт паміж КНДР і ЗША.