Сірыя прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

29.05.2018 / 15:52

29 мая абвясціла пра прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сірыя.

Такім чынам з 2008 года гэтыя два ўтварэнні прызналі пяць краін, уключаючы Расію (а таксама Нікарагуа, Венесуэла, Науру). Тувалу ў 2014 годзе адклікала прызнанне, а Вануату то заяўляла аб прызнанні, то выступала з супрацьлеглымі заявамі.