Краіны Еўропы аднагалосна падтрымалі ўвядзенне пошлін супраць ЗША

14.06.2018 / 20:47

Краіны-сябры ЕС падчас пасяджэння ў Бруселі аднагалосна падтрымалі ўвядзенне імпартных пошлін супраць ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў ЕС.

У агенцтве дадалі, што гэтыя меры мусяць атрымаць адабрэнне з боку Еўракамісіі. Наступнае яе пасяджэнне запланавана на 20 чэрвеня.

Раней кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер раскрытыкаваў меркаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Еўропа несправядлівая са Злучанымі Штатамі ў сферы гандлю.

Таксама раней міністр эканомікі Турцыі Ніхат Зейбекчы заявіў, што турэцкія ўлады распрацоўваюць меры ў адказ на ўвазныя пошліны ЗША на сталь і алюміній.