Расіяне «штрафавалі» беларусаў ад імя МУС за прагляд парнаграфіі

19.06.2018 / 19:33

Тры мужчыны атрымалі ад 7 да 8 гадоў пазбаўлення волі за патрабаванні ад імя МУС Беларусі аплаціць штрафы, паведамляе БелТА.

Яны выкарыстоўвалі шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, блакавалі ад імя МУС камп'ютары карыстальнікаў і прапаноўвалі аплаціць «штраф» за нібыта прагляд парнаграфічных матэрыялаў. Пры гэтым яны блакавалі інфармацыю, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме карыстальнікаў. Для аплаты штрафу грамадзянам прапаноўвалася перавесці грошы на рахункі абаненцкіх нумароў аднаго з беларускіх аператараў сотавай сувязі. Пацярпелі больш за 900 чалавек.

Судом прызначана пакаранне ад 7 да 8 гадоў пазбаўлення волі.