Былы кіраўнік КПБ Слюнькоў на пахаванні Дземянцея ФОТАФАКТ

12.07.2018 / 14:19

12 ліпеня ў Менску развіталіся з Мікалаем Дземянцеем — былым старшынём Вярхоўнага Савета Беларусі і адным з кіраўнікоў Кампартыі. Дземянцей падаў у адстаўку разам са здабыццём Беларуссю незалежнасці.

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з калегам, быў і былы першы сакратар ЦК КПБ 89-гадовы Мікалай Слюнькоў. Міхаіл Гарбачоў у свой час забраў Слюнькова з Мінска ў Маскву. Слюнькоў — рэдкі выпадак — пасля адстаўкі вярнуўся ў Мінск. 

Фота Волі Афіцэравай