Украінец Вусік перамог расіяніна Гасіева і стаў абсалютным чэмпіёнам свету па боксе

22.07.2018 / 08:56

Украінец Аляксандр Вусік стаў пераможцам фінальнай суперсерыі па боксе ў цяжкай вазе, заваяваўшы тытул абсалютнага чэмпіёна свету.

Украінскі баксёр выйграў практычна ўсе раўнды ў расіяніна. Вусік таксама выйграў Кубак вялікага Мухамеда Алі.

Вусік родам з Крыма, аднак пасля анексіі паўвострава працягнуў выступаць за Украіну.

Адзначым, што ўкраінец выходзіў на рынг у Маскве пад песню «Браты», дзе ёсць такія словы: «Не аддадзім сваю зямлю нікому, лепш загінем ў баі».