У Расіі памёр следчы, які злавіў Чыкацілу

22.07.2018 / 16:17

У Расіі памёр генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы Віктар Буракоў.

Буракоў памёр ва ўзросце 71 года пасля хваробы.

Адзначаецца, што афіцэр быў у складзе следча-аператыўнай групы, якая затрымлівала серыйнага забойцу Андрэя Чыкацілу. Менавіта Буракоў кіраваў аперацыяй па затрыманні.