У ЗША зладзеі скралі акулу з акіянарыума і паспрабавалі прадаць

31.07.2018 / 20:21

У ЗША тры чалавекі вывезлі на калясцы з акварыума Сан-Антоніа акулу. Паліцыя Тэхаса ўжо заявіла, што падазраваных знайшлі.

Тры наведвальнікі схавалі ў калясцы каліфарнійскую бычыную акулу памерам прыкладна 61 сантыметр і вывезлі яе з акіянарыума, пасля чаго, па словах уладальніка Амона Кавіна, паспрабавалі прадаць яе праз фэйсбук. Падазраваных знайшлі дзякуючы камерам відэаназірання.

Уладальнік акіянарыума заявіў, што акулу цэлай вярнулі ў панядзелак, 30 ліпеня. На ўсялякі выпадак яе змясцілі ў каранцін.