Time выпусціў новую вокладку з Трампам, які тоне ФОТАФАКТ

23.08.2018 / 16:55

Амерыканскі штотыднёвы часопіс Time змясціў на вокладку першага вераснёвага нумара прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які тоне ў працоўным кабінеце.

У асноўным артыкуле нумара, які атрымаў назву «Трамп у бядзе. Пра тое, наколькі можа быць горай», гаворка ідзе пра нядаўняе судовае пасяджэнне ў дачыненні да былога адваката Трампа Майкла Коэна, які прызнаўся ў некалькіх фінансавых злачынствах і заявіў, што ён дзейнічаў па даручэнні амерыканскага лідара.