Расія не будзе лічыць беларускіх спартсменаў у гульнявых відах легіянерамі

23.08.2018 / 22:13

Расія мае намер у будучыні не лічыць легіянерамі спартсменаў з Беларусі ў гульнявых відах спорту. Гэта вынікае з прапанаваных Міністэрствам спорту Расіі змяненняў у загады, апублікаваных на федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў.

Змены прапануецца ўнесці ў загады расійскага спартыўнага ведамства, якія датычацца футбола, хакея з шайбай, баскетбола, гандбола, валейбола, рэгбі, воднага пола, хакея з мячом і хакея на траве.