Украінская дэлегацыя адмовілася ўшанаваць памяць Захарчанкі на перамовах у Мінску
05.09.2018 / 16:43
Дэлегацыя Украіны адмовілася ўшанаваць памяць загінулага лідара непрызнанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі, паведаміў паўнамоцны прадстаўнік Расіі на перамовах Кантактнай групы ў Мінску Барыс Грызлоў, піша ria.ru.
Ушанаванне мелася адбыцца на пасяджэнні Кантактнай групы.
Кіраўнік «ДНР» Захарчанка загінуў 31 жніўня ў выніку выбуху ў кавярні «Сепар» у цэнтры Данецка.