У Магілёве мужчына ў краме бегаў з нажом і разбіваў пляшкі з алкаголем аб галаву — ВІДЭА затрымання

15.09.2018 / 19:10

Увечары 14 верасня ў Магілёве на Віцебскім праспекце жорстка затрымалі мужчыну.

Затрымлівалі з прымяненнем грубай сілы.

Відавочцы кажуць, што гэты мужчына бегаў з нажом па краме і разбіваў пляшкі з алкаголем аб галаву. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.