Як выглядае пастка на караеда ФОТА

16.09.2018 / 19:30

Вяршынны караед зрабіўся сапраўднай бядой беларускага лесу ў апошнія гады. Змяняецца клімат, змяншаецца колькасць дажджоў, асабліва на поўдні Беларусі. Гэта аслабляе хвойныя лясы, на якія і навальваецца караед. Заражаныя ім дрэвы можна пазнаць па рудой ігліцы. Вылечыць іх ужо немагчыма: толькі адсякаць хворыя галіны.

Вось такую пастку на караеда заўважыла ў лясах Віцебшчыны чытачка НН Krystyna Kurchankova. Такія пасткі называюцца ферамонавымі: у якасці прынады ў іх змяшчаюць ферамон, які прываблівае насякомых. Яны лятуць, трапляюць у слізкую поліэтыленавую варонку і вылезці з яе ўжо не могуць.