Былы дырэктар Google: Сусветны інтэрнэт падзеліцца на «амерыканскі» і «кітайскі»

23.09.2018 / 13:04

Былы галоўны выканаўчы дырэктар Google Эрык Шміт прадказаў, што на працягу наступнага дзесяцігоддзя інтэрнэт будзе расшчэплены на два сегменты пад кіраўніцтвам Кітая і ЗША, паведамляе CNBC.

Эрык Шмідт, фота: Flickr.

«Мне здаецца, што найбольш імаверным сцэнарам цяпер з'яўляецца не расколванне, а, хутчэй, разгалінаванне — на інтэрнэт на чале з Кітаем і «некітайскі» інтэрнэт на чале з Амерыкай», — сказаў Шміт.

Шмідт даўно назірае за развіццём IT-галіны ў Кітаі: па яго словах, кітайскія інтэрнэт-кампаніі дэманструюць фенаменальныя вынікі. Аднак, экс-CEO Google папярэджвае, што ва ўмовах глабалізацыі Кітай пачне не толькі распаўсюджваць свае прадукты і паслугі, але і навязваць свае правілы гульні — такія як цэнзуру і кантроль з боку дзяржавы.