Лаўроў заклікаў краіны Захаду наставіць на розум улады Украіны

29.09.2018 / 13:29

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў краіны Захаду наставіць на розум украінскія ўлады.

Паводле яго слоў, Кіеў «цешыць сябе ілюзіямі наконт уводу ў Данбас акупацыйных сіл пры падтрымцы заходніх краін».

Лаўроў мяркуе, што трэба прымусіць украінскія ўлады спыніць блакаду Данбаса, а таксама «дыскрымінацыю нацыянальных меншасцяў на ўсёй тэрыторыі краіны».

Нагадаем, паміж Украінай і Расіяй працягваюцца спрэчкі пра фармат місіі міратворцаў на Данбасе.

Кіеў настойвае, што міратворчая аперацыя ААН павінна мець шырокі мандат. Кантынгент мусіць размяшчацца па ўсёй тэрыторыі Данбаса да расійскай мяжы. Масква, у сваю чаргу зацікаўленая, каб кантынгент знаходзіўся толькі на лініі размежавання паміж «ЛДНР» і Украінай.