У Гомелі рабочы зваліўся з даху будынка і памёр

29.09.2018 / 18:03

53-гадовы рабочы здымаў шыфер з даху склада на тэрыторыі ААТ «Гомельаблаграсэрвіс» і зваліўся ўніз з вышыні прыкладна 5 метраў.

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы. Ён быў дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу, дзе памёр.

Па факце трагедыі следства праводзіць праверку.