Пуцін: Расія і надалей будзе падтрымліваць народ Абхазіі

30.09.2018 / 11:59

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў свайго абхазскага калегу Рауля Хаджымбу з нацыянальным святам — Днём Перамогі і Незалежнасці, адзначыўшы, што Расія і надалей будзе аказваць усялякае садзейнічанне уладам і народу Абхазіі, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму прэзідэнту Абхазіі Раулю Хаджымбе з нагоды нацыянальнага свята — Дня Перамогі і Незалежнасці … Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што Расія будзе і далей аказваць усялякае садзейнічанне уладам і народу Абхазіі ў вырашэнні пастаўленых перад імі задач», - гаворыцца ў паведамленні.

Дадаецца, што лідар РФ адзначыў істотныя поспехі Абхазіі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, пабудове дзяржаўных інстытутаў і нацыянальнай бяспецы, дасягнутыя за гады, якія прайшлі з часу «абвяшчэння незалежнасці».