Апублікавана ВІДЭА выбуху, падчас якога загінуў Захарчанка

30.09.2018 / 21:51

Тэлеканал «Расія 1» апублікаваў відэазапіс апошніх секунд жыцця кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі, забітага 31 жніўня ў Данецку.

На кадрах бачна, як картэж Захарчанкі пад'язджае да кавярні «Сепар». Адзін з супрацоўнікаў службы аховы адправіўся агледзець залу, пасля чаго кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі разам з целаахоўнікам зайшлі ў ўстанову. Праз некалькі секунд раздаўся выбух.

Па дадзеных тэлеканала, падчас наведвання «Сепара» Захарчанка заўсёды сядзеў за адным і тым жа сталом, на якім звычайна стаяла таблічка «Стол замініраваны».