У Арменіі выбухнуў беларускі грузавік з тэлевізарамі і «пралкамі»

02.10.2018 / 10:06

У аўтатунэлі ў Арменіі выбухнуў і загарэўся грузавік з беларускімі нумарамі, інфармуе Міністэрства транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Арменіі.

Аўтамабіль перавозіў тэлевізары і пральныя машыны. Чалавечых ахвяр пры здарэнні не было, але машына, як сведчыць армянская крыніца, літаральна ператварылася ў попел.

Таксама пры здарэнні атрымаў значныя пашкоджанні і сам аўтатунэль. Яго зачынілі для рамонту.