У Жытомірскай вобласці сутыкнуліся цягнік і грузавік: загінуў беларус

02.10.2018 / 18:51

У Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці на чыгуначным пераездзе грузавы цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ», загінуў кіроўца грузавіка, які быў грамадзянінам Беларусі.

ДТЗ адбылося 1 кастрычніка на рэгуляваным чыгуначным пераездзе. Кіроўца грузавіка, 42-гадовы грамадзянін Беларусі, выехаў на адкрыты чыгуначны пераезд, дзе і адбылося сутыкненне.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля загінуў.