Былы прэзідэнт Украіны выйшаў з украінскай групы перагаворшчыкаў у Мінску

02.10.2018 / 19:49

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма выйшаў з Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

Леанід Кучма падзякаваў калегам у Трохбаковай кантактнай групе за сумесную працу.

80-гадовы Леанід Кучма раней расказаў, што сыходзіць з пасады прадстаўніка Украіны ў групе праз узрост.

Другі прэзідэнт Украіны (1994-2005) быў прадстаўніком Украіны ў групе больш за чатыры гады.