У Гомельскім раёне затрымалі Жыгулі з 400 кілаграмамі скрадзенай бульбы

02.10.2018 / 21:23

28 верасня ў Гомельскім раёне супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі «Жыгулі», за рулём якіх быў 42-гадовы гамяльчанін.

Інспектары звярнулі ўвагу на 10 мяхоў бульбы вагой 400 кілаграм. Адкуль мужчына вязе столькі бульбы — растлумачыць ён так і не змог, як і паказаць дакументы на груз, паведамляе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Даішнікі высветлілі, што бульбу скралі з поля. Ураджай вярнулі ў гаспадарку, праводзіцца праверка.