У Лунінцы ў дэкаратыўнай сажалцы патанула аднагадовае дзіця

11.10.2018 / 11:52

Здарэнне адбылося вечарам у сераду, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале СК.

Фота СК

Хлопчык гуляў у двары дома. Бацька займаўся ўборкай аўтамабіля.

Прыкладна ў 17.30 мужчына на некалькі хвілін зайшоў у дом, а выйшаўшы пабачыў сына ў дэкаратыўнай сажалцы.

Брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць хлопчыка, але беспаспяхова.