У Пінску легкавік урэзаўся ў прыпаркаваны грузавік

22.10.2018 / 21:28

У Пінску легкавік урэзаўся ў прыпаркаваны грузавік, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

24-гадовы мясцовы жыхар на «Таёце» рухаўся па вуліцы Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка не знізіў хуткасці, не спыніўся і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ. У выніку ДТЗ кіроўца «Таёты» з траўмамі шпіталізаваны ў Пінскую цэнтральную бальніцу.

За пяць гадоў стажу кіроўцы мужчына 59 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.