Лукашэнка сёння наведае Аршанскі раён
04.11.2018 / 11:21
Лукашэнка сёння азнаёміцца з ходам работ па комплексным развіцці Аршанскага раёна, паведамляе БелТА.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам работ па добраўпарадкаванні і сацыяльным развіцці гарадскога пасёлка Балбасава, наведае Дом культуры і сустрэнецца з мясцовымі жыхарамі.
Насельніцтва Аршанскага раёна складае больш за 156 тысяч, у тым ліку каля 133 тысяч — гарадское. Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 15 сельгасарганізацыямі, прамысловасць — 32 прадпрыемствамі. На 1 кастрычніка 2018 года ў раёне было зарэгістравана больш за 4 тысячы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.