У бальніцы памёр кіроўца мікрааўтобуса, які патрапіў у страшную аварыю на М10 у Гомельскай вобласці
15.11.2018 / 13:21
30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фальксваген Транспортэр», які трапіў учора ў страшную аварыю ў Калінкавіцкім раёне, памёр у бальніцы, паведамілі TUT.BY інфармаваныя крыніцы.
Аварыя адбылася 14 лістапада каля 10.55 на 176-м км трасы М10 Мяжа РФ - Гомель - Кобрын. Мікрааўтобус VW Transporter выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам.
У выніку ДТЗ пяць жанчын ва ўзросце 47, 43, 41, 40, 25 гадоў памерлі на месцы здарэння. Усе загінулыя пражывалі ў Петрыкаве. Кіроўца быў шпіталізаваны ў рэанімацыю, але выратаваць яго не ўдалося.