Time назваў найлепшыя гульні 2018 года

Амерыканскі часопіс Time склаў спіс дзесяці найлепшых відэагульняў 2018 года.

18.11.2018 / 14:55

Фота: God of War

Узначальвае пералік баявік аб старажытнагрэцкай міфалогіі God of War. Галоўны герой гульні — Кратас, спартанскі генерал, які кінуў выклік багам. Гульня выйшла эксклюзіўна для кансолі PlayStation 4.

Другое месца заняла гульня пра Чалавека-павука — Marvel's Spider-Man. Яна таксама даступная толькі на кансолі PlayStation 4. Далей ідуць Into the Breach, Subnautica і Red Dead Redemption 2.

Замыкаюць дзясятку лепшых гульняў Florence, Super Mario Party, Assassin's Creed Odyssey, Dandara, а таксама Donut County.

nn.by