У Мінску мужчына зайшоў у памяшканне для медыкаў, замкнуўся, скраў рэчы і выскачыў праз акно

19.11.2018 / 16:06

У Мінску шукаюць чалавека, які скраў кашалькі і асабістыя рэчы медыкаў, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Здарэнне адбылося 24 жніўня ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы. Невядомы мужчына прабраўся ў пакой медперсаналу і замкнуўся знутры. Затым скраў асабістыя рэчы супрацоўнікаў і вылез у акно, бо памяшканне размешчана на першым паверсе.

На следчых запісах камер відэаназірання зафіксаваны твар падазраванага. Мужчына апрануты: у шэрую кофту, чорныя штаны, цёмныя чаравікі.