Грыбаўскайце: Дзеянні Расіі — прамая агрэсіўная вайна супраць Украіны

Расія, якая затрымала і абстраляла ў Керчанскім праліве тры ўкраінскія ваенныя караблі, цынічна парушае міжнародныя пагадненні і вядзе «прамую агрэсіўную вайну супраць Украіны», сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

26.11.2018 / 13:30

Даля Грыбаўскайце. Фота:DELFI / Andrius Ufartas.

«Відавочна, што Расія вядзе прамую і агрэсіўную вайну супраць Украіны, цынічна парушаючы міжнародныя дамовы і ўзятыя на сябе абавязацельствы», — сказала Грыбаўскайце.

Паводле яе слоў, Літва асуджае дзеянні Расіі ў Керчанскім праліве і заклікае яе «неадкладна вызваліць незаконна захопленыя караблі і членаў іх экіпажаў».

Літва, па словах прэзідэнта, гатовая дапамагчы Украіне, «даючы надзейную дапамогу ўсёй міжнароднай супольнасці».