За кантрабанду больш за 20 кілаграмаў гашышу праз беларускую мяжу расіянін атрымаў 14 гадоў калоніі

26.11.2018 / 22:09

26 лістапада ў Брэсце 31-гадовага расіяніна асудзілі за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу 23,5 кілаграма гашышу, паведамляе прэс-служба абласнога суда.

Мужчына схаваў кантрабанду за абшыўкай машыны і паспрабаваў заехаць з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску. Супрацоўнікі мытні знайшлі наркотык і затрымалі перавозчыка.

Суд прызнаў расіяніна вінаватым і прызначыў яму 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.