19-гадовы магілёвец прыраўнаваў і пабіў сваю 29-гадовую сяброўку, у якой чацвёра дзяцей
28.11.2018 / 19:58
29-гадовую магіляўчанку, маці чацвярых дзяцей, з закрытай траўмай жывата раніцай забрала з дому «хуткая дапамога».
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку, якія прыехалі на месца здарэння, заспелі п'янага 19-гадовага сужыцеля жанчыны і яе дзяцей.
Хлопец распавёў міліцыянерам, што адбылося. Высветлілася, што сваркі паміж каханымі адбываліся досыць часта — хлопец раўнаваў сяброўку да іншых мужчын. На гэты раз яны распівалі спіртныя напоі, успыхнуў чарговы канфлікт. Магілёвец кінуўся да жанчыны і некалькі разоў ударыў кулаком у жывот.
Потым ён сам выклікаў «хуткую». У бальніцу жанчына трапіла ўжо без прытомнасці.
Падазраванага затрымалі. Ён нідзе не працуе.