На вуліцы Казлова ў Мінску паставяць святлафоры, якія ніколі не загарацца ні чырвоным, ні зялёным

22.12.2018 / 10:34

У якасці эксперыменту ДАІ вырашыла ўсталяваць на скрыжаванні вуліц Казлова і Платонава ў Мінску дадатковыя святлафоры.

«Працаваць яны будуць у рэжыме жоўтага мігцення. Зроблена гэта будзе для таго, каб нагадаць кіроўцам, што пры павароце налева неабходна саступіць дарогу сустрэчным машынам», — паведамляе ДАІ.