Нацбанк забараніў валютныя аблігацыі

22.12.2018 / 17:19

Нацбанк працягвае прадпрымаць меры, накіраваныя на дэдаларызацыю эканоміку.

Наступныя крокі прадугледжаныя пастановай праўлення ад 19 снежня 2018 года №612 «Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый».

У прыватнасці, пад забарону трапляюць валютныя аблігацыі.

Валютныя дамовы, заключаныя да 19 снежня 2018 года, павінны выконвацца па старых правілах.