На пешаходны пераход на віцебскай трасе выскачыў сабака — і дзве фуры сутыкнуліся ФОТЫ

24.12.2018 / 10:07

Дзве фуры сутыкнуліся 23 снежня каля 13:40 у Бешанковіцкім раёне, на 237-м км аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск.

Як паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці, 35-гадовы кіроўца фуры пабачыў сабаку, які перабягаў дарогу і рэзка затармазіў.

30-гадовы кіроўца, які ехаў за ім, не паспеў адрэагаваць, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Ён у бальніцы.

Абодва кіроўцы — жыхары Віцебска.