У аварыі пад Крупкамі загінуў мінчук на BMW, пяцігадовая дзяўчынка ў бальніцы

24.12.2018 / 17:55

У выніку ДТЗ на трасе М1 у Крупскім раёне загінуў кіроўца BMW. 39-гадовы мінчук не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Нісанам».

У гэтай машыне траўмаваная пяцігадовая дзяўчынка. Яна знаходзілася на заднім сядзенні ў дзіцячым ўтрымлівым прыстасаванні і была прышпіленая рамянём бяспекі.