Ва ўрадзе Японіі заявілі пра нязменнасць сваёй пазіцыі адносна Курыл

27.01.2019 / 15:13

Урад Японіі не змяніў сваёй пазіцыі па Курыльскіх астравах, аднак да дамоўленасці з Расіяй неабходна рухацца «паступова, крок за крокам». Пра гэта ў эфіры японскага тэлеканала NHK заявіў намеснік генеральнага сакратара кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Каіці Хагіуда.

«Урад Японіі не памяняў сваёй базавай пазіцыі, якая заключаецца ў тым, што чатыры астравы з'яўляюцца нашай спрадвечнай тэрыторыяй», — сказаў ён.