Парашэнка — расійскаму журналісту: Вы — агрэсар, ваш лідар — забойца ВІДЭА

21.02.2019 / 21:01

У кулуарах Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка жорстка адказаў на пытанне журналіста расійскага прапагандысцкага тэлеканала Расія-1.

Расіянін спытаў у Парашэнкі, калі вызваляць кіраўніка «РИА-Новости Украина» Кірылу Вышынскага, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе.

«24 украінскія маракі знаходзяцца ў вас незаконна ў турме. Вы абавязаны папрасіць у іх прабачэння, неадкладна выпусціць, таму што вы — агрэсар вы — парушальнік міжнароднага права, і вы і ваш лідар — забойцы украінцаў», — адказаў Парашэнка.