Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

21.02.2019 / 21:21

Зацвердзілі і ўзгаднілі графік адключэнняў гарачай вады ў 2019 годзе ў Мінску.

Праверка цеплавых сетак на трываласць для падрыхтоўкі да наступнага ацяпляльнага сезона ў сталіцы стартуе 13 мая.

З 18 чэрвеня па 4 ліпеня, падчас Еўрапейскіх гульняў, гарачую ваду адключаць не будуць. Апошні этап адключэнняў пройдзе ў верасні.