Арсенал выбіў БАТЭ з Лігі Еўропы ВІДЭА

21.02.2019 / 22:46

Футбалісты БАТЭ прайгралі «Арсеналу» з лікам 0:3 у гасцявым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Нагадаем, першы, дамашні для БАТЭ матч завяршыўся перамогай барысаўцаў з лікам 1:0.

Гаспадары поля адразу пайшлі наперад вялікімі сіламі, і на 4-й хвіліне ў адной з атак «кананіраў» абаронца барысаўцаў Захар Волкаў зрэзаў мяч у сваю браму.

А на 39-й хвіліне пасля чарговага кутняга ўдару каля брамы БАТЭ Шкадран Мустафі зрабіў лік 2:0 на карысць «Арсенала».

На 60-й хвіліне пасля падачы вуглавога брамнік барысаўчан Дзяніс Шчарбіцкі памыліўся на выхадзе, прамахнуўся кулаком па мячы, і Папастатопулас выскачыў вышэй за ўсіх і забіў.

Выніковы лік — 0:3, барысаўцы пакідаюць турнір.