Відэа са спрыптызёркай у РАУСе на 23 лютага выклікала скандал у Расіі
24.02.2019 / 13:33
МУС па Бураціі (Расія) пачала службовую праверку пасля публікацыі відэа з эратычным танцам на карпаратыве з нагоды 23 лютага ў аддзеле паліцыі ў Улан-Удэ. Пра выпадак напісаў «Маскоўскі камсамолец».
Ролік быў зняты ў аддзеле паліцыі № 2 раніцай у пятніцу. На свяце прысутнічаў «увесь асабісты склад». Відэа увечары 22 лютага выклаў паблік «Амбудсмен паліцыі».
Сцвярджаецца, што танцорка ў паліцыі не працуе. Аднак, як высветлілася пазней, супрацоўніца, што запрасіла танцоўшчыцу на свята, звольненая.