У Маскве на перапынку адбылася масавая бойка трэцякласніц. Іх шпіталізавалі

Масавая бойка ў маскоўскай школе, у выніку якой траім трэцякласніцам спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя, адбылася ў адсутнасці класнага кіраўніка. Пра гэта распавёў дырэктар навучальнай установы, перадае РИА Новости.

27.02.2019 / 16:01

Паводле яго слоў, у бойцы на перапынку ўдзельнічалі пяць дзяўчынак. «Прычына — непрыязныя адносіны», — растлумачыў суразмоўца агенцтва, дадаўшы, што дзве школьніцы засталіся ў бальніцы па патрабаванні бацькоў, астатнія былі адпушчаныя дадому з прычыны адсутнасці траўмаў.

Дырэктар установы таксама паведаміў, што класны кіраўнік, які адсутнічаў падчас інцыдэнту, будзе строга пакараны.