П'яны кіроўца мотаблока спрабаваў даць 20 рублёў хабару даішніку

27.02.2019 / 16:39

У Мастоўскім раёне п'яны кіроўца мотаблока спрабаваў даць хабар інспектару ДАІ, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вечарам 26 лютага вясковец на мотаблоку вяртаўся з вёскі Гудзевічы, дзе выпіваў у свайго знаёмага. На дарозе яго спыніў нарад ДАІ. Мужчына выглядаў п'яным, аднак праходзіць агляд ён адмовіўся. Затым паспрабаваў даць інспектару хабар — 20 рублёў.

Зараз парушальніка затрымалі і ўзялі пад варту. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.