Хуан Гуайдо вярнуўся ў Венесуэлу
04.03.2019 / 20:14
Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо вярнуўся ў краіну з Вялікабрытаніі, паведамляе BBC.
У аэрапорце Каракаса Гуайдо сустрэлі сотні прыхільнікаў. Арыштаваць яго не спрабавалі.
Вярхоўны суд Венесуэлы, які знаходзіцца пад кантролем Нікаласа Мадуры, некалькі тыдняў таму забараніў Гуайдо пакідаць краіну.
У Калумбіі Гуайдо сустракаўся з прэзідэнтам гэтай краіны, а таксама з лідарамі Чылі і Парагвая і кіраўніком Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.